"ШАГ" 26.10.2023г.

26 кастрычніка ў рамках рэалізацыі інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” ва ўстанове адукацыі была праведзена дыялогавая пляцоўка “Радзіма мая Беларусь у тварах. Сям'я - пачатак усіх пачаткаў          На сустрэчу была запрошана шматдзетная маці Кавалёва Эмілія Іванаўна, якая ўзнагароджана  Ордэнам Маці.

У час рэалізацыі ШАГа 1 “Мы даведваемся” вучні 8-11 класаў прынялі ўдзел у інтэрактыўнай віктарыне, якая ўключала ў сябе пытанні такія як: якую падтрымку атрымлівае сям’я ў нашай краіне згодна арт. 32 Канстытуцыі РБ; каму і за што ўручаецца дзяржаўная ўзнагарода- Ордэн Маці; якія абавязкі дзяцей у адносінах да сям’і і бацькоў; мэта конкурсу “Сям'я года”. А самае галоўнае пытанне датычылася Тыдня бацькоўскай любові. Наколькі яна значная для духоўна - маральных каштоўнасцей сям'і.

У рамках ШАГа 2 “Мы разважаем” вучні ўдзельнічалі ў дыялозе з Эміліяй Іванаўнай, якая выхавала чатыры сыны і адну дачку, а таксама пяць прыёмных дзяцей. Дыялог паміж вучнямі і госцей адбыўся вельмі эмацыянальным. Дзеці з захапленнем слухалі і задавалі пытанні. Яны даведаліся аб значэнні сям’і і сямейнага выхавання, аб ролі бацькоў ў жыцці дзяцей, аб галоўных сямейных каштоўнасцях. Яны актыўна задавалі пытанні госці аб каштоўнасцях, якія ляжаць у аснове сямейнага шчасця; аб падтрымцы шматдзетных сямей; аб адносінах бацькоў і дзяцей у сям’і. У завяршэнні размовы Эмілія Іванаўна сказала, што для шчасця кожнаму чалавеку неабходна мець сям’ю, каб яна была трывалая і поўная.

У ходзе рэалізацыі ШАГа 3 Мы дзейнічаем падвялі вынік наколькі актуальна для нас тэма сённяшняй размовы. Прышлі да высновы, што кожная сям'я з'яўляецца вялікай справай, якая мае дзяржаўнае значэнне.

Традыцыйна сустрэча не абышлася без фотасесіі з вядомай зямлячкай!