Справаздача

21 сакавіка ў рамках рэалізацыі інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” ва ўстанове адукацыі была праведзена дыялогавая пляцоўка “Радзіма мая Беларусь у асобах. Адданыя справе і краіне» (аб дзяржаўных дзеячах, прадстаўніках органаў дзяржаўнага кіравання).          На сустрэчу быў запрошаны Кавецкі Сяргей Сяргеевіч, старшыня Любчанскага сельскага выканаўчага камітэта, дэпутат Навагрудскага раённага Савета дэпутатаў 29 склікання па Любчанскай выбарчай акрузе .         У час рэалізацыі ШАГа1 “Мы даведваемся” вучні 8-11 класаў прынялі ўдзел у інтэрактыўнай віктарыне , якая ўключала наступныя пытанні: дзяржаўная ўлада ў Рэспубліцы Беларусь, правы грамадзян, правы выбаршчыка, моладзевыя грамадскія аб'яднанні, праца Моладзевага парламента пры Нацыянальным Сходзе Рэспублікі Беларусь, моладзевая кадравая палітыка, праект «Школа кіравання» Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, актыўная грамадзянская пазіцыя, лідарства, ініцыятыўнасць, грамадзянская адказнасць.         На "ШАГ 2" вучні ўдзельнічалі ў дыялозе з Сяргеем Сяргеевічам. Вучні даведаліся, што ўяўляе сабой працоўны дзень старшыні Валеўскага сельскага выканаўчага камітэта. Ці трэба цікавіцца пытаннямі палітычнага і эканамічнага жыцця краіны тым, хто не дасягнуў 18-гадовага ўзросту? Як у палітычным і эканамічным жыцці краіны можа ўдзельнічаць грамадзянін, які не дасягнуў выбарчага ўзросту? Дыялог паміж вучнямі і госцем адбыўся эмацыянальным. Дзеці з захапленнем слухалі і задавалі пытанні. Сяргей Сяргеевіч як грамадзянін і патрыёт сваёй Радзімы параіў вучням захоўваць гістарычную памяць нашага народа, быць патрыётамі сваёй краіны.          У ходзе рэалізацыі ШАГа 3 "Мы дзейнічаем" вучні падвялі вынік сённяшняй размовы. Адказалі на наступныя пытанні: што значыць быць грамадзянінам сваёй краіны? Што неабходна, каб стаць сапраўдным грамадзянінам сваёй краіны? Што значыць мець грамадзянскую пазіцыю? Кожны для сябе зрабіў пэўныя вывады і зразумеў, што павінен цікавіцца жыццём сваіх грамадзян і разумець, што ад актыўнай пазіцыі кожнага залежыць лёс краіны.

"ШАГ" 22.02.2024г.

подробнее...

"ШАГ" 25.01.2024г.

подробнее...

"ШАГ" 21.12.2023г.

подробнее...

"ШАГ" 23.11.2023г.

подробнее...

"ШАГ" 26.10.2023г.

подробнее...

"ШАГ" 28.09.2023г.

подробнее...
23 мая, вторник

Выніковы занятак «ШАГ» 22 мая «Свая гульня. Гонар за Беларусь. Вынікі»

подробнее...
27 апреля, четверг

Адзіны дзень інфармавання "ШАГ" на тэму "Гонар за Беларусь. Культура беларускага народа: традыцыі, спадчына, сучаснасць"

подробнее...
23 марта, четверг

Адзіны дзень інфармавання “ШАГ” на тэму “Гонар за Беларусь.Камфорт і ўтульнасць для кожнага”

подробнее...
23 февраля, четверг

23 лютага 2023 года вучні 8-11 класаў прынялі  ўдзел у адзіным дні інфармавання “ШАГ”

подробнее...
26 января, четверг

26 студзеня 2023 года вучні 8-11 класаў прынялі  ўдзел у адзіным дні інфармавання “ШАГ”

подробнее...

22.12.2022 ва ўстанове прайшло чарговае пасяджэнне ў рамках праекта “Школы Актыўнага Грамадзяніна” па тэме “Гонар  за Беларусь. Захоўваем мінулае,  цэнім сённяшняе, будуем будучыню”.

подробнее...
24 ноября, четверг

24.11.2022 года вучні 8-11 класаў прынялі ўдзел у адзіным дні інфармавання.

подробнее...
27 октября, четверг

ШАГ 27.10.2022.

подробнее...
22 сентября, четверг

Адзіны дзень інфармавання “ШАГ” на тэму “Гонар за Беларусь. Актыўнае лета актыўнага грамадзяніна".

подробнее...