Інфармацыя аб музеі

Інфармацыя аб музеі

 

Назва музея: Народны гісторыка-краязнаўчы музей Любчанскага краю

Назва ўстановы адукацыi: Дзяржаўная ўстанова адукцыi “Любчанская сярэдняя школа імя Л.П. Сечка”

Адрас музея: Навагрудскi  раён, г.п. Любча, вул. 1- ага Мая, 29

Профiль: краязнаўчы (гiсторыка-краязнаўчы)

Сайт музея:  https://lubcha.yonovogrudok.by/аб-установе/музей-любчанскага-краю

Ссылка на відэа: https://www.youtube.com/watch?v=uGnBd9fT_08

Дата прысваення музею статусу народны”: 24.11.1998 г.

Дата пацвярджэння статуса “народны”: 08.08.2023 г.

Музейны фонд налічвае: 1934 музейных прадметаў, з іх 1272 – асноўны фонд, 662 – навукова-дапаможны фонд.

Музейны фонд складаецца з наступных калекцый:  каменныя прылады працы, рэчы народнага быту, нумізматыка і баністыка, рарытэтныя кніжныя выданні, зброя Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў, медалі і ўзнагароды ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, фотаздымкі ветэранаў вайны, перадавікоў вытворчасці і педагагічнай працы, жывапіс і скульптура.

Патэнцыял музея шырока выкарыстоўваецца ў працэсе ажыццяўлення эксперыментальнай, інавацыйнай, навукова-даследчай і вучэбна-метадычнай дзейнасці.  

Асноўныя напрамкі дзейнасці музея: пошукава-даследчая, экскурсійная, фондавая, культурна-асветніцкая.

 

Музей прапануе наведвальнікам наступныя экскурсіі:

“Слаўная гісторыя мястэчка Любча”;

“Па хвалях гісторыі Любчанскага краю          ”;

“Яны змагаліся за Радзіму”;

“Генацыд на Любчанскай зямлі”;

“З гісторыі развіцця адукацыі г.п. Любча”;

“Імі ганарыцца Любчанская зямля”

 

Найбольш каштоўныя музейныя прадметы:

макет Любчанскага палацава-замкавага комплекса

(перададзены  ў 1992 г.),

бронзавы флюгер-ветранік Брамнай вежы Любчанскага замка

(знойдзены ў час раскопак 1985 г.),

артэфакты са стаянкі першабытнага чалавека

(знойдзены ў час раскопак 1930-ыя гг.),

калекцыя рарытэтных кніжных выданняў

(перададзены мясцовымі жыхарамі ў 2012-2013 гг.)

 

Экспазіцыі музея

 

Экспазіцыя  Прырода”  змяшчае чучалы жыхароў Налібоцкай пушчы: аленя, касулі, дзікіх кабаноў, ваўка. Распавядае аб разнастайнасці флоры і фауны мясцовасці.

Экспазіцыя  Жывапіс і скульптура”  змяшчае работы самадзейных мастакоў і скульптараў Любчанскага краю, а таксама карціны народнага мастака БССР Дучыца М.В. і шэраг скульптурных работ народнага скульптара БССР Гроса В.І.

Экспазіцыя Старажытнасць і Новы час” распавядае аб жыцці стражытных людзей у каменным веку, змяшчае макет Любчанскага замка і інфармацыю аб яго ўладальніках, пачынаючы з XVI ст.

Экспазіцыя Літаратурна-рэвалюцыйны аддзел” прадстаўлена  калекцыямі нумізматыкі і баністыкі, рарытэтнымі кніжнымі выданнямі, распавядае аб польскай акупацыйнай палітыцы на землях заходняй Беларусі, а таксама аб вызваленчай барацьбе прадстаўнікоў нацыянальнага руху Беларусі супраць польскіх акупантаў.

Экспазіцыя Народны быт” узнаўляе побыт сялянскай сям’і, прадстаўлены музейныя прадметы, якія сімвалізуюць асноўныя каштоўнасці беларусаў.

Экспазіцыя Сельская гаспадарка” прысвечана працы земляроба, утрымлівае каштоўныя дакументы канца XIX-пачатку XX ст. Галоўная ўвага надаецца гісторыі стварэння і развіцця мясцовых калгасаў.  

У экспазіцыі Гісторыя школы” акцэнтуецца ўвага на станаўленні сістэмы адукацыі ў Любчанскім краі, пачынаючы з  XVI ст., прадстаўлена інфармацыя аб знакамітых выпускніках, настаўніках, якія ўдзельнічалі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Экспазіцыя Вялікая Айчынная вайна” прадстаўляе гісторыю Вялікай Айчыннай вайны праз прызму лёсу землякоў. Асаблівая ўвага надаецца ўшанаванню памяці юнага героя-партызана М.А. Белуша, камсамолкі, падпольшчыцы, партызанкі Л.П. Сечка.

Узнагароды музея

 Дыплом ІІ ступені за ўдзел у рэспубліканскім этапе Рэспубліканскага конкурсу творчых і навукова-даследчых работ “Памяць роду: мінулае дзяцінства”, Дыплом І І ІІ ступені за ўдзел у абласным этапе краязнаўчай навукова-практычнай канферэнцыі “Край Гарадзенскі”, Дыплом за творчае прадстаўленне “За сівой завесай часу” на ІІІ абласным злёце народных музеяў у г. Ліда, сертыфікат удзельніка Х міжнароднай маладзёжнай навукова-практычнай канферэнцыі “Вялікая Айчынная вайна 1941 - 1945 гг. ў гістарычнай памяці народа”, сертыфікат удзельніка 6-ай Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Калі гаворыць гісторыя: рэаліі мінулага і сучаснасці”.