Традыцыі ўстановы

У дзяржаўнай ўстанове адукацыі “Любчанская сярэдняя школа”  існуюць свае цікавыя гістарычна  складзеныя  традыцыі.  Для выпускнікоў установы адукацыі шчыра адчыняе свае дзверы Народны гісторыка-краязнаўчы музей Любчанскага краю, дзе ў аддзеле “Гісторыя школы” цэнтральнае месца займаюць крэатыўна аформленыя былымі вучнямі ўстановы адукацыі выпускныя альбомы. Гэта традыцыя афармлення альбомаў вядзе свой пачатак з 1986 года і існуе па сённяшні дзень. Другой не менш цікавай традыцыяй з’яўляецца перадача Ключа школы ад вучняў 11 класа сваім паслядоўнікам на Свяце апошняга званка. На Ключы адзінаццацікласнікі пакідаюць свае подпісы, пажаданні і падзякі настаўнікам, класным кіраўнікам. Пакідаючы сцены роднай школы выпускнікі таксама набываюць прыгожыя ружы і папаўняюць штогод  пасаджаны на прышкольных клумбах ружоўнік, радуючы вока гасцей незвычайнай прыгажосцю.

поделиться в: