Запатрабаваныя прафесіі

Запатрабаваныя спецыяльнасці ў рэгіёне

Афіцыйныя сайты аб прафесіях, шляхах працаўладкавання і выбару адукацыйнай траекторыі

Прафесійная арыентацыя навучэнцаў   - адзін з важных напрамкаў адукацыйнага працэсу ва ўстанове, якая ажыццяўляецца педагогам-псіхолагам, педагогам сацыяльным, класнымі кіраўнікамі, бібліятэкарам пад кіраўніцтвам намесніка дырэктара па ВР.

Мэта прафарыентацыі : стварэнне ўмоў для ўсвядомленага выбару навучэнцамі сваёй будучай прафесіі.

Асноўныя задачы прафарыентацыйнай працы:

• Фарміраваць у вучняў станоўчыя адносіны да працы і людзей працоўных прафесій

• Пашыраць уяўленні вучняў аб галінах і прафесіях, патрэбах сучаснага рынку працы, патрабаваннях да кадраў ва ўмовах хуткага развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і рыначных адносін.

• Арганізаваць псіхолага-педагагічнага суправаджэнне фарміравання гатоўнасці старшакласнікаў да прафесійнага самавызначэння

• Ствараць умовы для своечасовага прафесійнага інфармавання бацькоў аб дзейным рынку прафесій і адукацыйных паслуг; узаемадзеянне сям'і і школы па пытаннях прафарыентацыі навучэнцаў

Мерапрыемствы па прафарыентацыі вучняў, якія праводзяцца ў школе, разнастайныя па сваёй форме і зместу:

- Факультатыўны курс "Мая прафесійная будучыня" 9-я класы

- Псіхалагічная дыягностыка прафесійнай арыентацыі навучэнцаў

- Экскурсіі на прадпрыемствы раёна

- Тыдзень прафарыентацыі (сакавік)

- Бацькоўскія зборы, тэматычныя кансультацыі для бацькоў і інш.

свернуть