Зварот грамадзян і юрыдычных асоб

УВАГА!

З 2 студзеня 2023 года ўступае ў сілу Закон Рэспублікі Беларусь ад 28.06.2022 № 176-3 "Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб", накіраваны на ўдасканаленне парадку разгляду зваротаў, у тым ліку з улікам новых метадаў камунікацый.

Магчымасць падачы электронных зваротаў і атрымання вынікаў іх разгляду будзе забяспечана з дапамогай Дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

Інфармацыйная сістэма прызначана для падачы ў дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі электронных зваротаў і атрымання адказаў (паведамленняў) на іх, электронных копій адказаў (паведамленняў) на пісьмовыя звароты, іншай інфармацыі аб разглядзе зваротаў, аб пакіданні зваротаў без разгляду па сутнасці.

Электронныя звароты ажыццяўляюцца праз адзіную (інтэграваную) рэспубліканскую аўтаматызаваную сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

Доступ карыстальнікаў да сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў забяспечваецца ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт па адрасе https://звароты.бел.