Гонар маёй сям’і
“Гонар маёй сям’і”
Мяне завуць Фокін Мікіта. Я – вучань 6 класа Любчанскай сярэдняй школы Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. .
Прайшло 77 год са Дня Перамогі нашага народа над фашысцкай Германіяй, а гэта значыць, што з кожным годам сведкаў трагічных падзей становіцца ўсё менш і менш. У вайне ўдзельнічалі нашы прабабулі і прадзядулі, і пагэтаму ўжо няма каму расказаць пра тыя жахі вайны, якія яны бачылі, якія яны перажылі, як яны здабывалі перамогу. Вялікая Айчынная вайна – гэта подзвіг нашых продкаў, без якіх цяжка ўявіць нашу родную Беларусь.
Упэўнены, калі кожны чалавек будзе ведаць і помніць аб вайне, аб героях, абараняўшых Радзіму, і будзе расказваць аб гэтым сваім нашчадкам, памяць аб героях Вялікай Айчыннай вайны будзе вечная.
Я і мае родныя вельмі ганарымся маёй прабабулей Людмілай Паўлаўнай Сечка – партызанкай і падпольшчыцай часоў Вялікай Айчыннай вайны.
У гады крывавага ліхалецця Любчанскае падполле Баранавіцкага раёна Гродзенскай вобласці прадстаўляла вялікую небяспеку для немцаў. Назіралі, выведвалі, аналізавалі, дастаўлялі звесткі партызанам, здзяйснялі сабатажы і дыверсіі. У 1943 годзе выйшлі першыя нумары Любчанскай подпольнай газеты “Смерць фашызму”. Цяжкі лёс напаткаў любчанскіх падпольшчыкаў, якія былі ўгнаны на прымусовыя працы ў прыфрантавыя зоны і Германію.
Адной з падпольшчыц Любчанскага краю з’яўлялася ўраджэнка вёскі Чарэшля Людміла Паўлаўна Сечка - партызанка атрада імя Катоўскага партызанскай брыгады імя Дзяржынскага.
Нарадзілася ў 1924 г. З 1942 года была членам падпольнай арганізацыі вёскі Чарэшля. Па загаду камандзіра разведкі Першай кавалерыйскай партызанскай брыгады імя Дзяржынскага лейтэнанта Лінеўскага прабіралася ў фашысцскія гарнізоны з мэтай сабраць для партызан неабходныя звесткі. Займалася распаўсюджваннем лістовак.
22 сакавіка 1944 г. у час штурму фашысцкага гарнізона ў вёсцы Лугамавічы Іўеўскага раёна Люся Сечка атрымала смяротнае раненне, ліквідуючы амбразуры нямецкага дзота. Перад смерцю папрасіла, каб яе пахавалі ў роднай вёсцы Чарэшля. У Народным гісторыка-краязнаўчым музеі Любчанскага краю захоўваецца сукенка, прабітая варожай куляй, у якой загінула мужная партызанка.
Пасмяротна ўзнагароджана ордэнам Айчыннай вайны І ступені. Зараз імя Людмілы Паўлаўны Сечка носіць Навагрудскі гандлёва – эканамічны каледж, арганізацыя БРСМ Любчанскай сярэдняй школы, а таксама імем юнай партызанкі названа адна з вуліц Навагрудка.
Сваім удзелам у конкурсе “Мае родныя людзі” я хачу зберагчы гераічны подзвіг маёй прабабулі ў памяці людзей.