03.02 Дзень роднай мовы
Трэцяга лютага для дзяцей нашай школы адбылася квэст-гульня «Беларусь у маім сэрцы». Мерапрыемства накіравана на фарміраванне ў вучняў грамадзянскасці і патрыятызму, пачуцця любові і адданасці Радзіме, павагі да гістарычнага мінулага сваёй краіны. Патрыёт-гэта чалавек, які любіць сваю Радзіму, які паважае традыцыі сваёй краіны, яе гісторыю і культуру.
Па ўмовах квэст-гульні ўдзельнікам неабходна было прайсці 5 станцый. Увазе вучняў былі прапанаваны цікавыя выпрабаванні, звязаныя з гісторыяй роднага краю і са знакамітымі асобамі нашай Радзімы. Бо ў кожнага чалавека ёсць мілы сэрцу куток-вёска ці горад, вуліца, дом, дзе ён нарадзіўся. Шчаслівы той, хто поўны глыбокай пашаны і трапятліва ставіцца да гісторыі роднага краю, да людзей, якія многае зрабілі для росквіту Беларусі.
Актыўна праявілі сябе ў гульні ўсе каманды. Дух суперніцтва перарос у дух супрацоўніцтва, дзе перамагла любоў да роднага краю. Прыказкі, прымаўкі, віктарыны паказалі, што вучні любяць, ведаюць, цэняць нашу краіну, ганарацца ёю і імкнуцца стаць годнымі грамадзянамі Беларусі. Дзеці справіліся з усімі заданнямі квэста.
Кажуць, мова мая аджывае
Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.
Для мяне яна ж вечна жывая,
Як раса,як сляза,як зара.
Пімен Панчанка
Менавіта такія словы паслужылі эпіграфам інтэрактыўнай гульні”Размаўляй са мной па –беларуску”,якая прайшла 2 лютага для вучняў 1-5 класаў.
Падчас правядзення гульні дзяўчынкі і хлопчыкі паказалі наколькі добра яны ведаюць сваю родную беларускую мову: удзельнічалі ў конкурсах “Адкуль яны родам?”, “Падумай і адкажы”, “Прыказкі і прымаўкі”, “Паспрабуй перакладзі”, адказвалі на пытанні віктарыны “Эрудыты-мовазнаўцы”. Да ўвагі чытачоў была прадстаўлена кніжная выстаўка “Жывое слова беларускае”, на якой змешчаны кнігі па гісторыі беларускай мовы і беларускіх аўтараў-класікаў.