ШАГ 27.10.2022.

27.10.2022

27 кастрычніка 2022 года вучні 8-11 класаў прынялі ўдзел у адзіным дні інфармавання “ШАГ” на тэму “Гонар за Беларусь. Дзяржаўная сістэма прававой інфармацыі ".

ШАГ 1. “Мы даведаемся”.

 Вядучыя пазнаемілі вучняў са зместам інфармацыйных блокаў: “Дзяржаўная сістэма прававой інфармацыі"; "Па старонках Дзіцячага прававога сайта mir.pravo.by".

ШАГ 2. “Мы разважаем”На другім этапе было арганізавана абмеркаванне прадстаўленага матэрыялу. Вучні расказалі аб дзяржаўнай сістэме прававой інфармацыі, адказалі на пытанні: “Ці згодны вы са сцвярджэннем "Права - неад'емная частка нашага жыцця"? Аргументуйце свой адказ”,  “Што ўяўляе сабою дзяржаўная сістэма прававой інфармацыі?” “Як вы думаеце, чаму дзяржаўная сістэма прававой інфармацыі з'яўляецца найважнейшым інструментам устойлівага развіцця незалежнай Беларусі?”  “Якая арганізацыя займаецца вядзеннем рэсурсаў дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі?” “З якой мэтай Цэнтрам распрацавана інфармацыйна-пошукавая сістэма "ЭТАЛОН-ONLINE"? Якая інфармацыя ў ёй змяшчаецца?”,  “Больш 20 гадоў назад Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі выступіў ініцыятарам стварэння публічных цэнтраў прававой інфармацыі на базе агульнадаступных бібліятэк. У наш час у рэспубліцы адкрыта 628 такіх цэнтраў. Як вы думаеце, чаму публічныя цэнтры прававой інфармацыі арганізаваны менавіта на базе агульнадаступных бібліятэк?”

Вучні расказалі аб Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, прававой культуры грамадзян, нацыянальнай сістэме прававой інфармацыі.

Блок "Па старонках Дзіцячага прававога сайта mir.pravo.by"

Для прававой асветы дзяцей і падлеткаў НЦПИ з 2008 гады вядзе спецыялізаваны рэсурс - Дзіцячы прававы сайт. Рэсурс змяшчае гульнявыя, тэкставыя, графічныя і відэаматэрыялы прававой тэматыкі.

Дзіцячы прававы сайт распрацаваны па ініцыятыве Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь для таго, каб дапамагчы дзецям і падлеткам атрымаць юрыдычныя веды. Вучаніцы 10 класа Баравік Яна і Каржанеўская Алеся працавалі на сайце “mir.pravo.by", паказалі, дзе знаходзяцца прававыя дакументы, навіны, якія гульні размешчаны на сайце.

Былі абмеркаваны пытанні:

- Ці ведаеце вы, на якім сайце дзеці і падлеткі, бацькі і настаўнікі могуць атрымаць прававую інфармацыю?

- Калі і з якой мэтай створаны Дзіцячы прававы сайт?

- Як вы думаеце, ці патрэбен прававы сайт дзецям? Аргументуйце адказ.

- Ці даводзілася вам карыстацца гэтым банкам дадзеных?

- Якую інфармацыю можна знайсці ў інфармацыйна-тэматычнай частцы Дзіцячага прававога сайта "Прававая бібліятэка"?

- Адказы на якія пытанні можна атрымаць у частцы Дзіцячага прававога сайта "Карысная інфармацыя"?

- Якой інфармацыяй з гэтага сайта вы ўжо карысталіся?

У ходзе рэалізацыі ШАГа 3 “Мы дзейнічаем” вучні прыйшлі да высновы, што сенняшняя тэма актуальная для іх. Вучаніца 9 класа Талако Анастасія  прапанавала стварыць памяткі з асноўнымі правамі дзяцей. А вучаніца 10 класа Сазановіч Ульяна прыдумала стварыць  прававую гульню «Абавязаны і маю права».