1 чвэрць 2021/2022 н.г.

Нашы першыя крокі Ў інавацыі

Нашы першыя крокі ў інавацыі

Педагогі Любчанскай школы з задавальненнем прынялі новыя павевы ва ўстанове. З верасня 2021г ў нашай установе рэалізуецца інавацыйны праект “Укараненне мадэлі семантызацыі духоўна-маральных паняццяў і катэгорый на аснове традыцыйных каштоўнасцяў беларускага народа”.

Духоўнасць і маральнасць – гэта асновы маральна здаровага і паспяховага чалавека. Менавіта на такі семінар запрасіла педагогаў школы намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце.

Былі разгледжаны праблемы духоўнага і маральнага станаўлення асобы вучняў. Абмяркоўваліся паняцці духоўнасць і маральнасць, вызначаліся сферы іх ўжывання. 

Менавіта адукацыі належыць прыярытэт у фарміраванні ключавых пазіцый, ад якіх залежыць будучыня як канкрэтнага чалавека, так і цэлага пакалення.

                                       

                     

свернуть