24.11.2022 года вучні 8-11 класаў прынялі ўдзел у адзіным дні інфармавання.

24.11.2022

24.11.2022 года вучні 8-11 класаў прынялі ўдзел у адзіным дні інфармавання.  Тэма: "Гонар за Беларусь. Наша прамысловасць - надзейны падмурак незалежнасці" (развіццё машынабудавання, хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці, вытворчасць калійных угнаенняў)

КРОК 1. "Мы даведаемся".

 Вядучыя пазнаемілі вучняў са зместам  інфармацыйных блокаў: "Машынабудаванне - аснова і рухаючая сіла эканомікі нашай краіны", "Беларусь - "краіна вялікай хіміі"", "Горна-ўзбагачальны камбінат ААТ "Беларуськалій" - нацыянальны здабытак Рэспублікі Беларусь".

Госцей нашага ШАГа была загадчык Любчанскім сырцэхам Ненертовіч Алеся Сяргееуна. Яна паведаміла, што сыры ў гэтым гістарычным месцы варылі з 70 гадоў 19 стагоддзя. Менавіты тады ў памесці Войнава было арганізавана сырадзелле. Цяпер у філіяле “Навагрудскія дары” вырабляецца больш за 70 відаў сыроў. Тым не менш тут імкнуцца ўвесь час шукаць штосьці новенькае, каб пацешыць пакупніка. Вынікам такіх пошукаў стаў пробны выпуск сыра з блакітнай цвіллю пад маркай «Рокфорці». Падобная вытворчасць першая на Гродзеншчыне. У Беларусі аналагічны сыр робяць толькі ў Маладзечна. Таксама ў Любчы нядаўна выпушчана пробная партыя сыроў «Мяла рэд» і «Мяла грын», у склад якіх уваходзяць розныя заправы, што надае сырам спецыфічны густ і адпаведную афарбоўку — чырвоную і зялёную. У перспектыве плануецца вырабляць кісламалочныя і тварожныя прадукты, узбагачаныя біфідабактэрыямі і паляпшаючыя мікрафлору стрававальнай сістэмы.

КРОК 2. “Мы разважаем” На другім этапе было арганізавана абмеркаванне прадстаўленага матэрыялу. 

Вучні расказалі пра беларускае машынабудаванне. Яно забяспечвае якасную работу такіх галін эканомікі, як энергетыка, будаўніцтва, транспарт, аграпрамысловы комплекс.

На ўсіх кантынентах зямнога шара працуе тэхніка, створаная рукамі беларускіх рабочых. За 2021 год больш 75% машынабудаўнічай прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў рэалізавалася за мяжу. Трактары "МТЗ", кар'ерныя самазвалы "БЕЛАЗ", цягачы і аўтобусы "МАЗ", вагоны чыгуначныя і трамвайныя "Штадлер Мінск", легкавыя аўтамабілі "БЕЛДЖЫ", камбайны "Гомсельмаш", бытавая тэхніка "Гарызонт", "Віцязь", "АТЛАНТ", ліфты  "Магілеўліфтмаш", дарожна-будаўнічая і лесанарыхтоўчая тэхніка "Амкадор" і іншая шматлікая прадукцыя нашых флагманаў штогод пастаўляецца больш за 150 краін свету.

Найважнейшае для эканомікі краіны прадпрыемства і нацыянальны здабытак - "Беларуськалій", адзін з найбуйнейшых вытворцаў і экспарцёраў калійных угнаенняў у свеце. Па дадзеных Міжнароднай асацыяцыі вытворцаў угнаенняў, на яго долю даводзіцца пятая частка сусветнага аб'ёму выпуску калійных угнаенняў. Беларускі калій сёння ведаюць у краінах Еўропы, Амерыкі, Азіі і Афрыкі.

Былі абмеркаваны пытанні: па блоку "Машынабудаванне - аснова і рухаючая сіла эканомікі нашай краіны".

  1. Якія галіны вылучаюць у машынабудаванні?
  2. Ці можна лічыць, што ад узроўня развіцця машынабудавання залежыць узровень развіцця эканомікі краіны ў цэлым? Аргументуйце адказ.
  3. Якія нацыянальныя брэнды ў сферы транспартнага машынабудавання вы ведаеце?

Былі абмеркаваны пытанні: па блоку "Беларусь - "краіна вялікай хіміі"",

  1. Чаму нашу краіну называюць "краінай вялікай хіміі"?
  2. Якая прадукцыя нафтахімічнай прамысловасці, на ваш погляд, асабліва запатрабавана на ўнутраным рынку краіны і за мяжой?
  3. Назавіце, якія прадпрыемствы хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці працуюць у нашым рэгіёне і якую прадукцыю выпускаюць.

Былі абмеркаваны пытанні: па блоку "Горна-ўзбагачальны камбінат ААТ "Беларуськалій" - нацыянальны здабытак Рэспублікі Беларусь".

  1. Падчас урачыстай цырымоніі ўводу ў эксплуатацыю Петрыкаўскага горна-ўзбагачальнага камбіната ААТ "Беларуськалій" Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка адзначыў: "Цяпер велізарны попыт на харч. Каля мільярда чалавек недаядаюць, паўмільярда галадаюць: не хапае яды. А прадукты харчавання - гэта матухна-зямля, глеба…". А што трэба для ўрадлівасці глебы?
  2. Як вы думаеце, чаму ў свеце попыт на ўгнаенні наогул і калійныя ў тым ліку расце і будзе расці? Аргументуйце адказ.
  3. Што ў Беларусі завуць чырвоным золатам хімічнай прамысловасці? Як вы думаеце чаму?

У ходзе рэалізацыі КРОКУ 3 “Мы дзейнічаем” вучні прыйшлі да высновы, што сённяшняя тэма актуальная для іх. Вучаніца 10 класа Каржанеўская Алеся прапанавала арганізаваць экскурсію на Любчанскі сырцэх. А вучаніца 9 класа Шамаль Анастасія таксама прапанавала экскурсію, але на Навагрудскія прадпрыемствы.