22.12.2022 ва ўстанове прайшло чарговае пасяджэнне ў рамках праекта “Школы Актыўнага Грамадзяніна” па тэме “Гонар  за Беларусь. Захоўваем мінулае,  цэнім сённяшняе, будуем будучыню”.

22.12.2022 ва ўстанове прайшло чарговае пасяджэнне ў рамках праекта “Школы Актыўнага Грамадзяніна” па тэме “Гонар  за Беларусь. Захоўваем мінулае,  цэнім сённяшняе, будуем будучыню”.

Прагляд відэароліка “Памяць” даў магчымасць вызначыць тэму пасяджэння, настроіў вучняў на сур’ёзную размову.  

На этапе “МЫ ДАВЕДВАЕМСЯ” вучні даведаліся пра пошукавую і даследчую дзейнасць у Рэспубліцы Беларусь. Лукінская Лізавета, вучаніца 8 класа, пазнаёміла прысутных з міжнародным праектам “Цифровая звезда”, расказала аб акцыі “Сімвал адзінста”.

Блок “Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што захоўваць” прадставіла настаўніца беларускай мовы і літаратуры Вееўнік В.В. Яна расказала аб святкаванні юбілейных дат з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа, Іосіфа Лангбарда і Рыгора Шырмы, Міхаіла Савіцкага і Дзмітрыя Жылуновіча. Адзначыла, што памяць аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны ў нашай краіне сапраўды ўсенародная. Настаўніца падзялілася ўражаннямі ад экскурсіі ў Трасцянец – самым вялікім на беларускай зямлі месцы масавага знішчэння людзей.

Госць сустрэчы – загадчык бібліятэкі Кокаш Г.Ф. – нагадала пра мерапрыемствы, праведзеныя на базе бібліятэкі з удзелам вучняў розных класаў. Расказала, што вынікам работы ў Год гістарычнай памяці стала брашура, у якой змешчаны звесткі пра ўсе помнікі і месцы захавання воінаў на тэрыторыі Любчанскага пасялковага савета.

На этапе “МЫ РАЗВАЖАЕМ” вучні выказалі свае думкі пра важнасць гістарычнай памяці для ўсіх пакаленняў, адзначылі, што прыняцце Закона Рэспублікі Беларусь “Аб генацыдзе беларускага народа” – гэта не толькі  асуджэнне страшнага злачынства нацысцкай Германіі, але і адпраўная кропка ў прызнанні генацыду беларускага народа на міжнароднай арэне.

На этапе “МЫ ДЗЕЙНІЧАЕМ” Валянціна Васільеўна і лектарская група падвялі вынікі інфармацыйна-адукацыйнага праекта. Выказалі меркаванне аб актуальнасці тэмы мерапрыемства.

Вынікам сустрэчы стала прапанова актывізаваць пошукавую работу. Рашылі:

-сабраць матэрыялы-ўспаміны дзяцей вайны. На аснове сабраных матэрыялаў зняць відэаролік і перадаць у школьны музей;

- сустрэцца з роднымі партызанкі Людмілы Сечка. Папоўніць матэрыяламі экспазіцыю музея, прысвечаную славутай зямлячцы.