26 студзеня 2023 года вучні 8-11 класаў прынялі  ўдзел у адзіным дні інфармавання “ШАГ”

26.01.2023

ШАГ 26.01. 2023

   26 студзеня 2023 года вучні 8-11 класаў прынялі  ўдзел у адзіным дні інфармавання “ШАГ” на тэму “Гонар за Беларусь. Навука і інавацыі – цяперашняе і будучае нашай эканомікі (дасягненні ў навукова-тэхнічнай дзейнасці, інавацыйным і тэхналагічным развіцці).

ШАГ 1 “Мы даведаемся”.

   Вядучыя пазнаёмілі вучняў са зместам інфармацыйных блокаў: “Дасягненні вучоных –важны драйвер эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь”, “Моладзь Беларусі – магчымасці для самарэалізацыі”, “Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк – інвестыцыі ў будучае”.

ШАГ 2. “Мы разважаем”.

   На другім этапе было арганізавана абмеркаванне прадстаўленага матэрыялу. Вучні  расказалі  аб дасягненнях беларускіх вучоных, аб перспектыўных накірунках развіцця эканомікі Беларусі, прагледзелі  відэасюжэт «Акадэмія навук Беларусі прадставіла 200 інавацыйных распрацовак», даведаліся пра скульптурную кампазіцыю і памятны знак Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Госць Кавецкі Сяргей Сяргеевіч падзяліўся сваімі ўражаннямі ад прымянення навуковых дасягненняў у сельскай гаспадарцы.

   У блоку «Моладзь Беларусі – магчымасці для самарэалізацыі» абмеркаваны пытанні:

-Якія магчымасці прадстаўляюць установы адукацыі  для развіцця творчых здольнасцей, навуковых інтарэсаў вучняў, студэнтаў?

-Якія умовы створаны ў Рэспубліцы Беларусь для падтрымкі талантлівай моладзі?

   Цікавы матэрыял раскрыты ў блоку «Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк – інвестыцыі ў будучае». Гаварылася аб умовах развіцця вучняў у школе, аб алімпіядным руху. Карысную інфармацыю атрымалі вучні з відэасюжэта «Добрай раніцы, Беларусь. Новы накірунак у нацыянальным дзіцячым тэхнапарку».

   У ходзе рэалізацыі ШАГа 3 «Мы дзейнічаем» вучні прыйшлі да высновы, што сённяшняя тэма актуальна для іх. Вучаніца 9 класа Гацук Ксенія прапанавала правесці ў школе конкурс малюнкаў «Свет навукі вачыма дзяцей», а Сазановіч Ульяна  , вучаніца 10 класа, сказала, што хацела бы правесці гульню «Што? Дзе? Калі?» сярод старшакласнікаў.