23 лютага 2023 года вучні 8-11 класаў прынялі  ўдзел у адзіным дні інфармавання “ШАГ”

23.02.2023

23 лютага 2023 года вучні  8 – 11 класаў  прынялі  ўдзел  у адзіным дні  інфармавання «ШАГ» на тэму  «Гонар за Беларусь. Энергія  для стварэння, энергія для будучыні» (забеспячэнне энергабяспекі  краіны)

ШАГ  1. «Мы даведваемся» Вядучыя пазнаёмілі вучняў  са зместам інфармацыйных блокаў «Беларусь: энергетыка сучаснасці і будучага» і «Энергазабеспячэнне для ўсіх і для кожнага»

ШАГ 2. “Мы разважаем”.

 На другім этапе было арганізавана абмеркаванне прадстаўленага матэрыялу. Вучні  расказалі  аб энергарэсурсах нашай краіны, складзе энергетычнай сістэмы Беларусі, прагледзелі  відэасюжэт «Беларуская энергасістэма. Лічбавая трансфармацыя», паразважалі, чаму ў Беларусі зроблена стаўка на атамную энергетыку, а таксама паглядзелі відэасюжэт аб Беларускай АЭС. Зацікавіў матэрыял аб прафесіях, якія неабходны для АЭС і энергетыкі ў цэлым і аб вучэбных установах, якія рыхтуюць спецыялістаў для галіны.

Актуальнай стала размова аб аднаўляльных крыніцах энергіі і зялёнай энергетыцы ў Беларусі.Вучні паразважалі аб перспектывах гэтага накірунку і ўплыве энергетыкі на экалагічную сітуацыю ў краіне.

У блоку «Энергазберажэнне для ўсіх і для кожнага» абмеркаваны пытанні:

-  Якія энергазберагаючыя мерапрыемствы праводзяцца ў нашай краіне?

- Якія меры па энергазберажэнню вы лічыце неабходнымі?

- Як можна зрабіць энергаэфектыўным свой дом?

Вучні расказалі аб рэспубліканскіх  акцыях і праектах, у якіх яны прымаюць актыўны ўдзел.

У ходзе рэалізацыі ШАГа 3 «Мы дзейнічаем» вучні прыйшлі да высновы, што сённяшняя тэма актуальна для іх. Вучаніца 10  класа Каржанеўская Алеся прапанавала правесці ў школе акцыю «Выходзячы, выключайце святло», а Сазановіч Ульяна  прапанавала правесці энергетычны аудыт сваёй  кватэры і дома. Вырашылі прымаць актыўны ўдзел у рэспубліканскай акцыі па навядзенню парадку на зямлі «Экаслед» і рэспубліканскім конкурсе праектаў па эканоміі і беражлівасці «Энергамарафон»