Адзіны дзень інфармавання “ШАГ” на тэму “Гонар за Беларусь. Актыўнае лета актыўнага грамадзяніна".

22.09.2022

22 верасня 2022 года вучні 8-11 класаў прынялі ўдзел у адзіным дні інфармавання “ШАГ” на тэму “Гонар за Беларусь. Актыўнае лета актыўнага грамадзяніна".

ШАГ 1. “Мы даведаемся”.

 Вядучыя пазнаемілі вучняў са зместам інфармацыйных блокаў: “Адзін маршрут- агульная памяць”, “ Лета- час дзейнічаць:ад зарадкі да працоўных рэкордаў”.

ШАГ 2. “Мы разважаем”

На другім этапе было арганізавана абмеркаванне прадстаўленага матэрыялу. Вучні расказалі аб праекце “Цягнік памяці”, адказалі на пытанні: “Якая асноўная ідэя праекта?”, “ Хто з’яўляецца ініцыятарам і ўдзельнікам гэтага праекта?”, “ У чым яго асаблівасці?”, “Які маршрут маглі бы прапанаваць вы для прадаўжэння праекта?”

Вучні расказалі аб тым. Як правялі летнія канікулы беларускія дзеці, дзе і як адпачывалі і працавалі. Вельмі ўразіла школьнікаў дзейнасць Усебеларускай будоўлі “Спадчына-2022”, Байкала- Амурскай магістралі ( праглядзелі відэафільм аб гэтай стройцы). Сваімі ўражаннямі аб жыцці ў студэнцкім атрадзе падзялілася ветэран педагагічнай працы Талака Таццяна Васільеўна. Яна расказала, як цікава праходзіла яе студэнцкае жыцце.

У ходзе рэалізацыі ШАГа 3 “Мы дзейнічаем” вучні прыйшлі да высновы, што сенняшняя тэма актуальная для іх. Вучаніца 10 класа Каўцэвіч Ксенія прапанавала стварыць буклет “Канікулы з карысцю”, ці “ 100 ідэй, як правесці лета”. А вучань 11 класа Масалыка Кірыл прызваў вучняў вывучыць сямейны архіў, каб даведацца пра тое, як цікава адпачывалі і працавалі іх бацькі. дзядулі, бабулі.