Адзіны дзень інфармавання “ШАГ” на тэму “Гонар за Беларусь.Камфорт і ўтульнасць для кожнага”

23.03.2023

23 сакавіка 2023 года вучні 8-11 класаў прынялі  ўдзел у адзіным дні інфармавання “ШАГ”

 

ШАГ 23.03. 2023

   23 сакавіка 2023 года вучні 8-11 класаў прынялі  ўдзел у адзіным дні інфармавання “ШАГ” на тэму “Гонар за Беларусь.Камфорт і ўтульнасць для кожнага” (развіццё і ўдасканалленне будаўніча-прамышлёвага комплексу жыллёвага будаўніцтва,рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі ў ЖКГ).

ШАГ 1 “Мы даведваемся”.

   Вядучыя пазнаёмілі вучняў са зместам інфармацыйных блокаў: “Будаўніча-прамысловы комплекс-драйвер эканамічнага росту нашай краіны”, “Развіццё жыллёвага будаўніцтва ў Беларусі, “Сістэма ЖКГ-для усіх і кожнага”.

ШАГ 2. “Мы разважаем”.

   На другім этапе было арганізавана абмеркаванне прадстаўленага матэрыялу. Вучні  расказалі  аб дасягненнях беларускіх будаўнікоў, аб эканамічным росце нашай дзяржавы.Шамаль А.паведаміла, куды можна паступіць, як атрымаць ганаровую прафесію –будаўніка,архітэктара і другіх прафесій ў сферы будаўніцтва бо яны заўжды запатрабаваны. Пасля  прагледзелі  відэасюжэты «БелГіпс», “Гомельшкло”, даведаліся пра тое, што наша “будаўнічая геаграфія ” ў першую чаргу, сканцэнтравана на РФ.Экспарт паслуг у Расію састаўляе каля 85% .  У блоку «ЖКГ» абмеркаваны пытанні:

-Які жылы фон нашай краіны?

-Падпраграма “Чыстая вада”

-Пра энэргазберажэнне.

-Пры мадэрнізацыю камунальных адходаў “Мэта 99”   

   У ходзе рэалізацыі ШАГа 3 «Мы дзейнічаем» вучні прыйшлі да высновы, што сённяшняя тэма актуальна для іх. Вучаніца 9 класа Гацук Ксенія прапанавала правесці ў школе конкурсную віктарыну «Прафесіі маёй мары», а Сазановіч Ксенія сказала, што хацела б правесці гульню «Што? Дзе? Калі?» сярод старшакласнікаў, каб даведацца прафесіі будаўніка.