Адзіны дзень інфармавання "ШАГ" на тэму "Гонар за Беларусь. Культура беларускага народа: традыцыі, спадчына, сучаснасць"

27.04.2023

27 красавіка вучні 8-11 класаў прынялі ўдзел у адзіным дні інфармавання "ШАГ" на тэму "Гонар за Беларусь. Культура беларускага народа: традыцыі, спадчына, сучаснасць".  ШАГ 1. "Мы даведваемся" Вядучыя пазнаемілі прысутных сам зместам інфармацыйных блокаў " Беларусь - краіна шматвекавой і самабытнай культуры" і "Беларусь - краіна таленавітых людзей". ШАГ 2. Удзельнікі абмеркавалі атрыманую інфармацыю , адказалі на пытанні вядучага, адзначылі неабходнасць захавання духоўных каштоўнасцей і традыцый, сфарміраваных на аснове гістарычнага вопыту шматлікіх пакаленняў. ШАГ 3. Вучні адзначылі актуальнасць прапанаванай размовы. Падзяліліся сваімі меркаваннямі па праблеме захавання гістарычна- культурнай спадчыны. Прапанавалі правесці школьны конкурс "Рэгіянальныя асаблівасці нацыянальнай культуры" і прыняць у ім удзел.