Выніковы занятак «ШАГ» 22 мая «Свая гульня. Гонар за Беларусь. Вынікі»

23.05.2023

«ШАГ» 22.05.2023г.

 

У рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта "Школа Актыўнага Грамадзяніна" вучні знаёміліся з дасягненнямі Рэспублікі Беларусь у ахове здароўя, развіцці сувязі, адукацыі, нацыянальнай бяспецы, спорце і турызме, сельскай гаспадарцы, прамысловасці і інш. На працягу гэтага часу праект рэалізоўваўся пад дэвізам "Гонар за Беларусь». На мерапрыемствы запрашаліся госці – прадстаўнікі розных сфер дзейнасці грамадства: спорту, культуры, навукі, літаратуры, мастацтва, што адпавядала асноўнай ідэі праекта – стварыць пляцоўку для актыўнага дыялогу моладзі з палітыкамі, грамадскімі дзеячамі, вучонымі, пісьменнікамі, журналістамі, артыстамі. Гэта дазваляла фармаваць у навучэнцаў крытычнае мысленне, аналітычныя здольнасці, камунікатыўныя навыкі.

Выніковы занятак «ШАГ» 22 мая «Свая гульня. Гонар за Беларусь. Вынікі» прайшла ў форме адаптаванай інтэрактыўнай віктарыны «Свая гульня», якая выклікала цікавасць вучняў і дала магчымасць актыўна праявіць сябе ў займальнай дзейнасці, выкарыстоўваючы веды, атрыманыя падчас мерапрыемстваў праекта «ШАГ» у 2021/2022 і 2022/2023 навучальным годзе. Гульня ўключала 17 тэм, кожная з якіх утрымлівала па 3 пытанні рознай складанасці (10, 20, 30 балаў). У гульні ўдзельнічалі ўсе старшакласнікі. Права адказу атрымліваў удзельнік, які першым падняў руку пасля сігналу. Удзельнікі гульні часта дапаўнялі адказы сваіх аднакласнікаў. Самымі актыўнымі і дасведчанымі сталі Каржанеўская Алеся, Баравік Яна, Каўцэвіч Ксенія, Рабкоўская Ксенія, Ненартовіч Павел, Гнілякевіч Аляксандр, Моніч Дзям'ян.

  У канцы гульні вучні расказалі, што лічаць вельмі патрэбнымі і карыснымі веды, атрыманыя падчас заняткаў «ШАГ». Школьнікі адчулі сябе адказнымі грамадзянамі сваёй краіны, ад якіх залежыць яе будучыня.