"ШАГ" 23.11.2023г.

ШАГ" 23.11.2023

23.11.2023

23 лістапада ў рамках рэалізацыі інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” ва ўстанове адукацыі была праведзена дыялогавая пляцоўка “Радзіма мая Беларусь у асобах. У гэтай красе велічнай ёсць доля працы маёй"(аб працаўніках прамысловасці і сельскай гаспадаркі)

 На сустрэчу быў запрошаны вядучы спецыяліст,аграном па насенняводству  СПК “Прынёманскі” Рован Павел Леанідавіч.

У час рэалізацыі ШАГа 1 “Мы даведваемся” вучні прынялі ўдзел у інтэрактыўнай віктарыне, тым самым больш актуалізавалі свае веды  аб прамысловасці і сельскай гаспадарцы Рэспублікі Беларусь. Падчас ШАГа 2 “Мы разважаем” адбыўся дыялог з вядучым спецыялістам,аграномам па насенняводству  ААТ “Прынёманскі” Рованам Паўлам Леанідавічам. Павел Леанідавіч паведаміў, чым карысная праца агранома, якую працу выконвае ён. Падкрэсліў,што прадстаўнік дадзенай прафесіі сочыць за ўраджайнасцю палёў. Яго задачай  з'яўляецца атрыманне максімальнай колькасці ўраджаю сельскагаспадарчых культур. Менавіта заслуга агранома ў тым,што мы можам убачыць на прылаўках магазінаў прадукты  па прымальнай цане.

У ходзе рэалізацыі ШАГа 3 “Мы дзейнічаем” Павел Леанідавіч параіў наведаць выставу спецыяльнасцей установы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт», што арганізуецца ў рамках “Кірмашу мэтавай падрыхтоўкі", якая пройдзе 29 лістапада 2023 года.

Традыцыйна сустрэча не абышлася без фотасесіі.