"ШАГ" 21.12.2023г.

21  снежня ў рамках рэалізацыі інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” ва ўстанове адукацыі была праведзена дыялогавая пляцоўка “Радзіма мая Беларусь у асобах.  Захавальнікі  цудоўнага”(аб  дзеячах культуры і мастацтва). На сустрэчу была запрошана загадчыца Любчанскай гарпасялковай бібліятэкі Кокаш Галіна Фёдараўна.

У час рэалізацыі першага этапа ШАГа 1 “Мы даведваемся” вучні прынялі ўдзел у інтэрактыўнай віктарыне,  актуалізавалі свае веды   пра культуру і мастацтва Рэспублікі Беларусь. Дзеці даведаліся  пра гісторыка-культурныя каштоўнасці беларускага народа, нашу самабытнасць, найбольш значныя аб'екты спадчыны,  ахову гісторыка-культурнай спадчыны як абавязковую ўмову ўстойлівага развіцця дзяржавы. Падчас рэалізацыі другога этапа ШАГа 2 “Мы разважаем” адбыўся дыялог з загадчыцай Любчансай бібліятэкі Кокаш Галінай Фёдараўнай. Галіна Фёдараўна распавяла пра тое, чаму яна выбрала прафесію бібліятэкара, а таксама пра тое, якія цяжкасці   былі ў прафесіі, як яны пераадольваліся . Галіна Фёдараўна адказала на пытанні, зададзеныя вучнямі падчас дыялогу. У прыватнасці:

 Якая роля ўстаноў культуры ў фарміраванні актыўнай грамадзянскай пазіцыі? Якую ролю адыгрывае культура ў патрыятычным выхаванні насельніцтва?   Поспех- гэта праца над сабой ці вязенне?   

 Акрамя ўсяго, Галіна Фёдараўна расказала пра прафесію бібліятэкара. Я е можна атрымаць у Магілёўскім бібліятэчным каледжы.

У ходзе рэалізацыі трэцяга этапа   ШАГа 3 “Мы дзейнічаем” былі падведзены вынікі актуальнасці тэмы сённяшняй размовы.   Беларуская зямля ўзгадавала  многіх прадстаўнікоў культуры і мастацтва. Сярод іх знакавыя асобы , пра якіх ведаюць усе.Напрыклад, Марк Шагал, Напалеон Орда, Уладзімір Мулявін. Усім ім уласцівы такія якасці, як  таленавітасць, сіла волі, мудрасць, любоў да Радзімы. Жыццёвыя прыклады вядомых людзей- адзін з галоўных фактараў уплыву на станаўленне асобы, фарміраванне прыярытэтаў і каштоўнасцей. Але застаецца вялікая колькасць суайчыннікаў, мала вядомых шырокаму кругу, але яны таксама з’яўляюцца гонарам нашай краіны.

  У канцы мерапрыемства  быў дадзены анонс   студзеньскага  ШАГа “Радзіма мая Беларусь у асобах.  Славутыя імёны ў навуцы і адукацыі( пра  дзеячоў навукі, прадстаўніках сістэмы адукацыі)”.