"ШАГ" 25.01.2024г.

25 студзеня ў рамках рэалізацыі інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” ва ўстанове адукацыі адбылося чарговае пасяджэнне  “Радзіма мая Беларусь у тварах. Слаўныя імёны ў навуцы і адукацыі"
На сустрэчу была запрошана ветэран  педагагічнай працы, былы настаўнік біялогіі Талака Таццяна Васільеўна.
У час рэалізацыі ШАГа 1 “Мы даведваемся” вучні 8-11 класаў прынялі ўдзел у інтэрактыўнай віктарыне, якая ўключала ў сябе пытанні пра ролю адукацыі ў сучасным  беларускім грамадстве.
 ШАГ 2  прайшоў  у фармаце " 100 пытанняў даросламу".  Дыялог паміж вучнямі і госцей адбыўся вельмі эмацыянальным. Дзеці з захапленнем слухалі адказы на свае пытанні,  многія пераасэнсавалі важнасць такой прафесіі , як настаўнік, задумаліся аб сваё будучай прафесіі.
У ходзе рэалізацыі ШАГа 3 “Мы дзейнічаем” падвялі вынік,  наколькі актуальна  тэма  сённяшняй размовы. Прышлі да высновы, адукацыя - гэта вядучы фактар сацыяльнага і эканамічнага прагрэсу